Беларуская Служба

У Мінску падаражэў праезд у грамадскім транспарце

26.12.2019 14:04
Раней кошты на праезд у грамадскім транспарце выраслі ва ўсіх рэгіёнах краіны.
Mińsk
Mińskpixabay.com


З 26 снежня праезд у грамадскім транспарце сталіцы Беларусі падаражэў на 5 капеек. Гэтак, за адну паездку ў наземным гарадскім транспарце трэба заплаціць 65 капеек, а жэтон у метро цяпер каштуе 70 капеек, перадае Белсат. Падвышэнне адбылося на 5 капеек.

Адмыслова падаражэлі квіткі, якія прадаюць кіроўцы ў наземным транспарце – тут кошт адной паездкі цяпер складае 70 капеек.

Сталі даражэй і праязныя. Гэтак праязны на 30 дзён на два віды транспарту (аўтобус-метро, ​​тралейбус-метро, ​​трамвай-метро) цяпер каштуе 40 руб. 54 кап., на тры віды – 47 руб. 74 кап., а на ўсе чатыры віды транспарту – 53 руб. 66 кап.

Раней кошты на праезд у грамадскім транспарце выраслі ва ўсіх рэгіёнах краіны. Нагадаем, што апошні раз кошт праезду ў транспарце падымалі ў снежні 2017 года.

эж